ЭТАПЫ ПАДРЫХТОЎКІ:
1. Выбар фармуляванне і абмеркаванне тэмы.
2. Вызначэнне асноўных накірункаў падрыхтоўкі.
3. Усведамленне непарыўнай сувязі розных пакаленняў.
4. Стварэнне груп і размеркаванне абавязкаў.
5. Стварэнне банка ідэй:
- прасачыць гісторыю з'яўлення і змянення беларускай нацыянальнай кухні;
- пазнаеміцца з тэхналогіяй прыгатавання найбольш распаўсюджаных беларускіх страў;
- пазнаеміцца з падрабязнымі апісаннямі звычаяў і традыцый, у якіх есць інфармацыя пра беларускія нацыянальныя стравы;
- пазнаеміцца з творамі беларускіх аўтараў, якія ўслаўлялі стравы беларускай кухні і гасціннасць нашага беларускага народа;
- зрабіць падборку прыказак і прымавак, у якіх народ адлюстраваў свае адносіны да ежы;
- наведаць сучасныя пункты грамадскага харчавання і пацікавіцца, якія справы беларускай нацыянальнай кухні яны гатуюць;
- падрыхтаваць гістарычную даведку аб стравах нашых продкаў.
Мой край, мой рай бульбянажытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі -старажытны,
Як песня любай-малады!
І цесляроў, і маляроў,
І летапісцаў, і паэтаў,
І музыкантаў-дудароў!
Вядучы 2:
…Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,-
То ўмее ен і смачна з'есці
І- адпаведна-згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу-
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!
Слова настаўніка:
- Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Гаварыць пра яе можна бясконца…
- Мне вельмі хацелася, каб сенняшняе мерапрыемства дапамагло вам уявіць традыцыйнае жыцце нашых продкаў, каб вы больш даведаліся пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з харчаваннем.
- Кожны дзень мы карыстаемся спадчынай продкаў, нават не задумваючыся пра гэта.
- А ці заўседы былі на нашым стале хлеб, каша, бульба і іншыя стравы? Давайце зазірнём у мінулае.
Вучань 1:
Як светла стала ў нашай хаце,
Аж вокны зіхацяць яе.
У сенцы хлеб выносіць маці-
Яму пашану аддае..
А памяць пільная вяртае
Хвілінку тую праз гады-
Як рэжа, стоячы, матуля
На лусты бохан малады.
Настаўнік: Свае адносіны да хлеба народ адлюстраваў у шматлікіх прыказках і прымаўках, казках і песнях. Давайце разам прыгадаем прыказкі, у якіх ёсць слова "хлеб".
- Хлеб - усяму галава.
- Без працы няма чаго хлеба шукаці.
- Хто рана ўстае, у таго хлеба стае.
- Найсмачнейшы хлеб ад сваей працы.
- Колькі ні думай, а лепш хлеба- сам не прыдумаеш.
- Без золата пражывеш, а без хлеба- не.
- Без солі не смачна, без хлеба не сытна.
- Маліна то маліна, але каб хлеба скарына.
- Без кавалка хлеба кепская бяседа.
- Калі ёсць хлеба край, то і пад кустом рай.
- Зямля- маці, а хлеб -бацька.
Вядучы 1: - Але не толькі хлеб пяклі з цеста.
-Любяць беларусы бліны, аладкі, наліснікі, каржы, хрушчы і іншае печыва. Думаю, вам цікава будзе даведацца, што больш за 250 гадоў таму кухар караля Рэчы Паспалітай Верашчака прапанаваў новы спосаб падачы на стол каўбасы. Яе рэзалі на невялікія кавалкі, палівалі соусам і елі лыжкай. Новая страва стала вядомай пад назвай верашчака ў гонар яе вынахдніка. Беларусы часцей ядуць яе з блінамі- мачаюць, і таму называюць мачанкай.
Вучань 2: (урывак з паэмы “Новая Зямля” Я.Коласа)
Тым часам маці даставала
Чыгунчык з печы, лыжку брала
І верашчаку налівала.
Вядучы 2:
- Радкі Я.Каласа дапамаглі нам перанесціся ў звычайную сялянскую хату. Вы ўжо ведаеце, што ганаровае месца ў хаце займаў стол. Гэта быў своеасаблівы хатні прастол, святое месца. Тут збіралася ўся сям'я тут панавалі свае законы…
Вучань 3:
Настаўнік :
- Шмат добрых слоў сказалі мы пра хлеб, пра іншыя стравы. Але ж невыпадкова называюць беларусаў "бульбашамі". Бульбу завезлі ў Еўропу з Амерыкі.
- Мяркуюць, што да нашых продкаў яна трапіла гадоў 300 таму з Галандыі. Не адразу прыжылася, затое з цягам часу яе пачалі называць другім хлебам.
- Паслухайце, як піша пра бульбу У. Караткевіч у нарысе "Зямля пад белымі крыламі": "Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, абскрэбсці,разламаць і,калі яна яшчэ дыміцца, саліць і,захлынаючыся, глытаць-ад гэтай,печанай,і да "клецак з душамі", да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале, яна - дзіва."
Вучань 4:
О бульба! Мы цябе ўслаўляем, Свой стол без бульбы не ўяўляем!
Ты,бульба, хлеб другі ў нас.Спажыўных рэчываў запас.
Вядучы 1:
Паслухайце некаторыя карысныя парады, якія дапамогуць прыгатаваць бульбу:
- Каб бульба,звараная ў лупінах, лягчэй ачышчалася,патрэбна адразу пасля варкі абліць яе халоднай вадой.
- Каб смажаная бульба была хрумсткай,саліць яе патрэбна ў канцы прыгатавання.
- Бульбу лепш варыць у лупінах, у ей больш захоуваецца вітамінаў.
- У варанай бульбе наогул захоўваецца больш вітамінаў, чым у смажанай.
- Смажаная бульба горш пераварваецца страўнікам.
- Менш губляецца вітаміна С, калі варыць бульбу на пары.
- Каб ачышчаная бульба зварылася хутчэй і стала рассыпчатай, яе патрэбна трымаць пад струменем вельмі халоднай вады.
- Каб цёртая бульба для аладак не пацямнела, уліце ў яе крыху гарачага малака, ці дабаўце нацёртую сырую цыбуліну.
- Калі патрэбна хутка зварыць бульбу, пакладзіце ў ваду лыжку маргарыну.
- Саліць бульбу лепш за 5-10 хвілін да канца варкі, дзякуючы чаму ў бульбе захаваецца больш мінеральных солей.
- Бульбу лепш варыць на невялікім агні. Калі агонь вялікі, зверху бульба разварваецца і рассыпаецца, а ўсярэдзіне сырая.
- Адвараная бульба будзе смачнейшай, калі дабавіць у ваду 2-3 долькі часнаку, лаўровы ліст ці крыху кропу.
Вядучы 2:
- Беларусы славяцца сваей гасціннасцю. Толькі госць на парог- пачастунак на стол. І паспрабуй тут нечага не пакаштаваць-гаспадыня пакрыўдзіцца…
Вучань 5: ( верш Н. Гілевіча “Родныя дзеці” )
Вядучы 1: А зараз прапануем пытанні для знаўцаў беларускай кухні. Адносіны беларусаў да ежы, да застолля знайшлі свае адлюстраванне ў беларускіх народных прыказках. Зараз мы будзем зачытваць пачатак прыказкі, а вы павінны яе закончыць.
Вядучыя 1 і 2: ( Вядучыя па чарзе зачытваюць прыказкі).
1. Дзе каша і аладка, … (там будзе і грамадка).
2. Будзе час- … (будзе квас).
1. Як ем - …(і глух, і нем )
2. Чалавек галодны..(ні на што не годны)
1. Смачна было, …(ды блізка дно).
2. Як зварыш, …(так і з'ясі).
1. На смачны кусочак… (знойдзецца раточак).
2. Хлеб свежы…(смачны для ежы).
1. Калі хлеб у возе, … (то няма бяды ў дарозе).
2. Вялікі кусок… (дзярэ раток).
1. Госць, не дзьміся,… (еш, што ў місе).
2. Без капусты…. (на стале пуста).
Вядучы 2:
А зараз прапануем адгадаць беларускія народныя загадкі на тэму "Харчаванне і ежа":
- Два парсюкі дзяруцца, а паміж іх пена цячэ. (жорны і мука).
- Б'юць каламі, рэжуць нажамі, за тое так лупяць, што ўсе яго любяць.
(Хлеб).
- Каля адной ямы ўсе з кіямі. (Міска і людзі з лыжкамі).
- Вадкае, а не вада, белае, а не снег. (Малако)
- Без кліноў, без капытоў, само падыходзіць, ніхто яго не трывожыць. (Цеста).
Вядучы 1:
- А зараз віктарына. Прапануем адказаць на пытанні, звязаныя з гісторыяй беларускай нацыянальнай кухні.
1. Што такое талакно? (Спецыяльна прыгатаваная аўсяная мука).
2. Першая страва з мукі і малака. Мае агульную назву ў рускай, літоускай, украінскай і польскай кухнях. Што гэта за страва?. (Зацірка)
1. Як называецца посуд для прыгатавання цеста? (Дзяжа)
2. Неглыбокае выдзеўбанае карыта з тонкімі сценкамі для кухонных патрэб (Ночвы).
Вядучы 2:
Паслухайце ўрывак з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Якое свята
апісана ва ўрыуку? Якія стравы тут называюцца?
Вучань 1:,
А на стале тым-рай ды годзе,
Што рэдка трапіцца, ў народзе
Ляжала шынка, як кадушка,
Румяна-белая пампушка,
Чырвона зверху,сакаўная,
Як бы агонь у ёй палае,
А ніз бялюткі, паркалёвы;
Кілбасы- скруткі, як падковы,
Між сцёган, сала і грудзінак
Красуе ўсмажаны падсвінак,
Чысцюткі, свежы і румяны,
Як бы паніч той надзіманы.
Муштарда, хрэн -адно дзяржыся!
У рот паложыш –сцеражыся!
А пірагі, як сонца, ззялі,
І ў роце бабкі раставалі.
Са смакам елі і багата -
На тое ж даў бог людзям свята.
Вядучы 1:Успомніце названыя ў вершы стравы. Апісанне якога свята даецца ? ( Вялікдзень).
А зараз даём слова карэспандэнтам.
Мы прапануем вам вынікі нашага “незалежнага расследавання.”
А вынікі, між іншым, значныя, бо ўмацоўваюць надзею на цесную
сувязь пакаленняў і на цікавасць моладзі да страў нашых продкаў.
Стравы нашых продкаў гатуюць у шматлікіх сем’ях па рэцэптах
нашых бабуль. Беларускія нацыянальныя стравы займаюць даволі
значнае і пачэснае месца не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і на
святочных сталах.. Не толькі ў дамашніх умовах, але і ў сучасных
рэстаранах.
Мы наведалі рэстаран “Лагожск” у горадзе Лагойску і пагутарылі з
афіцыянтам.
Карэспандэнт:
- Якое , на вашу думку, месца займаюць беларускія стравы сярод
іншых страў у вашым прадпрыемстве харчавання?
Афіцыянт:
- Упэўнена, што не менш значнае,чым іншыя стравы, бо попыт на іх
ёсць.
Карэспандэнт:
-Як часта заказваюць вашы наведвальнікі беларускія нацыянальныя стравы?
Афіцыянт:
- Даволі часта і з вялікім задавальненнем.
Карэспандэнт:
-А ці бываюць у вас іншаземныя наведвальнікі і як яны ставяцца да беларускай кухні?
Афіцыянт:
-Яны вельмі паважаюць стравы беларускай кухні.
Карэспандэнт:
- Якая беларуская страва карыстаецца найбольшым попытам?
Афіцыянт:
- Самая распаўсюджаная беларуская страва ў нас – мачанка.
Гэта вельмі дэмакратычная страва і есці яе можна не толькі з блінамі. Макаць у яе можна ўсё, што ёсць пад рукой: хлеб, бульбу, кілбасу, дранікі. Нават з крабавымі палачкамі атрымліваецца вельмі смачна.
На жаль не вельмі шмат у нас прадпрыемстваў грамадскага харчавання, дзе можна адведаць мачанку, бабку, калдуны, дранікі і іншыя беларускія стравы.
Вядучы 1:Скажам вялікі дзякуй удзельнікам нашай праграмы. Дарагія сябры, ганарыцеся сваёй цудоўнай Радзімай, беражыце яе традыцыі.
Вядучы 2: Няхай заўседы на вашых сталах стаяць смачныя і самыя найлепшыя беларускія стравы, якія не заменіш нічым.
Народ беларускі, гасцінны народ. І любіць прыгожыя святы,
Дзе столькі вясеёых, цудоўных прыгод, Дзе стол накрываюць багаты.
А стравы такія, што нашы дзяды Калісьці яшчэ гатавалі,
Нашчадкі да нашых часоў праз гады Рэцэпты тых страў захавалі.
Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць, Майстэрства народа не стухне.
Няхай жа традыцыі нашы жывуць І ў песнях, і ў святах, і ў кухні.